Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны
дзень матчынай мовы —
адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове краіны Бангладэш у 1999 годзе. Мае на мэце заахвочванне моўнай
разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і
культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень святкавання — 21лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за
наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай
Бангладэш.
ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму
адсочвання стану моў, якія находзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць
выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету
знаходзіцца пад пагрозай знікнення
.
Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня
роднай мовы
і заклікала дзяржа
вы-члена
ны ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць
абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на
гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. Для нашага народа родная мова – беларуская.
Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы
заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на
ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё
пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.
У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
Алесь Бачыла
Мне вельмі падабаецца рэкламны щыт у Гродна: Ма-ма = Мо-ва. Любіш сваю маму?
ОтветитьУдалитьмне тохе подабаецца беларусская мова бо яна наша родная мова!
ОтветитьУдалитьМне тоже как і вам вельмі падабаецца гэтая мова!
ОтветитьУдалитьМне таксама яна падабаецца . Беларуская мова заусёды лепшая!
ОтветитьУдалить